Леанард Коэн выступіць у Камбоджы

Знакаміты канадскі выканаўца Леанард Коэн (Leonard Cohen) упершыню выступіць у Камбоджы.
Гістарычны канцэрт адбудзецца 27 лістапада ў сталіцы краіны Пнампені. Сродкі, атрыманыя ад правядзення шоў, будуць накіраваны на аднаўленне горада. 75-гадовы Коэн, які з'яўляецца будысцкім манахам, заявіў, што глыбока крануты запрашэннем камбаджыйцаў і спадзяецца, што гэты канцэрт стане сапраўдным «духоўным эксперыментам».

«Для Леанарда вялікі гонар выступіць у Пнампені. Мы спадзяемся, што ў нас атрымаецца зрабіць свой сціплы ўнёсак як у культурнае аднаўленне горада, так і ў духоўнае выздараўленне яго жыхароў, - кажа менеджэр выканаўцы. - Усім вядома, што Пнампень быў культурнай Меккай, але 35 гадоў таму стаў эпіцэнтрам жорсткага генацыду, у выніку якога загінула шмат людзей, а сам горад змяніўся да непазнавальнасці. Таму мы жадаем, каб гэты канцэрт стаў першым крокам у аднаўленні горада як яркага культурнага цэнтра, і маральнай падтрымкай пацярпелым ад вайны жыхарам».

Канцэртнай пляцоўкай для шоў стане мясцовы Алімпійскі стадыён. Выступ легендарнага паэта, драматурга і спевака пройдзе пры падтрымцы прэм'ер-міністра Камбоджы і прэзідэнта Чырвонага крыжа Камбоджы.

Фота: bowlingtrophy.wordpress.com