Леанард Коэн збіраецца ў тур
Легендарны канадскі спявак Леанард Коэн абвясціў, што збіраецца рушыць летам 2008 году ў турнэ. Паводле паведамлення Reuters, для 73-гадовага музыкі гэтыя гастролі
стануць першымі за апошнія 15 гадоў.
Тур пачнецца 6 чэрвеня канцэртам у Таронта. Акрамя таго, Коэн адыграе некалькі шоў у Манрэалі. Затым спявак адправіцца ў Еўропу.
Агулам, ён выступіць у Ірландыі, Вялікабрытаніі, Нарвегіі, Швецыі, Даніі, Швейцарыі, Францыі, Бельгіі, Галандыі, Партугаліі, Гішпаніі, Італіі, Нямеччыне і Грэцыі.
29 чэрвеня Леанард Коэн выступіць на найбуйнейшым брытанскім фэсце "Гластанбэры".
Арганізатары тура не выключаюць, што гастрольны графік спевака можа папоўніцца дадатковымі канцэртамі.
Дадам, што раней з'яўлялася інфармацыя, нібы ў сярэдзіне чэрвеня Коэн можа выступіць на маскоўскім кніжным фэсце ў ЦДХ.
Нагадаю, што 10 сакавіка Леанард Коэн разам з Мадонай, Джонам Міленкампам і гуртамі Dave Clark Five і The Ventures быў уведзены ў Залу славы рок-н-ролу ў Нью-Ёрку.
Фота: www.liveinternet.ru