Леанарда Дзі Капрыё здымае гісторыю Джэймса Бонда
Прадзюсерская кампанія акцёра Леанарда Дзі Капрыё Appian Way пачала здымкі фільма пра жыццё Яна Флемінга, аўтара папулярнай серыі кніг пра прыгоды суперагента 007 Джэймса Бонда. Як паведамляе The Telegraph, роля Флемінга можа дастацца самому Дзі
Капрыё. Фільм будзе зняты па сцэнары брытанца Дэміана Сцівенсана.
У пачатку фільма гледачы ўбачаць Флемінга перад вяселлем у 1952 годзе, напярэдадні публікацыі першай кнігі пра Джэймса Бонда "Казіно Раяль", а затым дзеянне карціны будзе перанесена на некалькі гадоў назад.
Да Другой Сусветнай вайны Флемінг быў карэспандэнтам агенцтва Reuters у Маскве, затым працаваў на Лонданскай біржы, а пасля гэтага перайшоў на службу ў ваенна-марскую разведку (NID). У 1939 годзе ён стаў асабістым асістэнтам адмірала Джона Годфры, які кіраваў NID.
Пасля ён стаў правобразам персанажа пад кодавай назвай "М", аднаго з кіраўнікоў брытанскай разведкі.
Дадам, што ў траўні 2008 года споўніцца 100 гадоў з дня нараджэння Флемінга. Чарговы, 22-і па ліку фільм пра Бонда пад назвай "Квант Літасці" выйдзе на экраны ў лістападзе 2008 года.
Фота: www.popcorner.pl