Леанід Козік пракаментаваў адлічэнне Таццяны Шапуцькі
Кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік пракаментаваў на сайце ФПБ сітуацыю з выключэннем Таццяны Шапуцькі з юрфаку БДУ. Звесткі пра тое, што сп. Козік у выпадку выключэння дзяўчыны абяцаў арганізаваць маніфэстацыю ў яе абарону, прафсаюзны лідэр назваў "плёткамі" і "казкамі". Вось што напісаў на сайце ФПБ сп. Козік:
"За час, што прайшоў пасля завяршэння Форума ў Брусэлі, я наслухаўся шмат чаго, у тым ліку і плётак і казак аб маніфестацыях і выключэннях.
Зрэшты, для публікі, якая распаўсюджвае такога кшталту інфармацыю, гэтая звычайная справа — гэта іх заробак.
Што датычыцца Таццяны Шапуцькі, дык гэта класічны жыццёвы выпадак.
Калі яна адлічаная з універсітэта за тое, што прымала ўдзел у працы Форума, дык гэта не адпавядае заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
Калі ж яна адлічаная за тое, што без дазволу адміністрацыі прагуляла заняткі і не наведвала ВНУ, дык адміністрацыя мае права карыстацца правіламі, што дзейнічаюць у ВНУ. Калі б які-небудзь супрацоўнік установы ЕС не прыходзіў на службу, дык, я ўпэўнены, ён быў бы звольнены адразу ж.
Форум прайшоў бы з такімі ж вынікамі незалежна аб таго, была б там Таццяна Шапуцька ці не".