Леанід Маракоў выдаў кнігу пра непамяркоўных беларусаў
Выйшаў з друку першы ў гісторыі Беларусі зборнік мастацкіх твораў, прысвечаны рэпрэсаваным – “Непамяркоўныя. Трэцяя спроба”. Іх аўтарам з’яўляецца пісьменнік, даследчык гісторыі бальшавіцкіх рэпрэсій у Беларусі Леанід Маракоў.
У кнізе ён сабраў некалькі дзесяткаў навэл, героямі якіх сталі людзі, што трапілі ў ціскі савецкіх рэпрэсій, ці родныя рэпрэсаваных. Прычым, сюжэты Маракоў не прыдумваў – амаль усе яны дакументальныя, а шмат у чым і аўтабіяграфічныя.
“Беларусаў заўсёды называлі памяркоўнымі, - гаворыць пісьменнік, - але мая кніга пра тых, хто не скарыўся, хто змагаўся за права быць чалавекам, нават коштам уласнага жыцця”.
Паводле словаў Маракова, у беларусаў былі дзве спробы адстаяць свой гонар і годнасць – гэта беларусізацыя 20-х, адраджэнне канца 80-х -пачатку 90-х. І сваёй кнігай ён хоча наблізіць трэцюю спробу, якую не хоча чакаць 60 гадоў.
Салідарнасць