Лецішча пад Гомелем невядомыя ўзарвалі выбуховым прыстасаваннем
Следчае ўпраўленне па Гомельскай вобласці пачало крымінальную справу за асабліва злоснае хуліганства.
Як інфармуе БЕЛТА, уначы на тэрыторыі лецішча ў адным з садова-агароднiцкiх таварыстваў Гомельскага раёна спрацавала неўсталяванае выбуховае прыстасаванне. Выбух пашкодзіў фасад дома і аўтамабіль.
Падчас агляду месца здарэння следчыя канфіскавалі элементы выбуховага прыстасавання. Праводзяцца неабходныя экспертызы.
Фота — sq.com.ua