Led Zeppelin збіраюцца ў сусветны тур
Гітарыст
Led Zeppelin Джымі
Пэйдж заявіў, што гурт гатовы адправіцца ў сусветны тур. Афіцыйная заява павінна
з’явіцца бліжэйшым часам. Мяркуецца, што гурт дасць канцэрты ў Еўропе і
Паўночнай Амерыцы. Потым, у залежнасці ад попыту на квіткі, могуць быць
арганізаваныя выступы ў Аўстраліі і Паўднёвай Амерыцы.
Тур пачнецца не раней за верасень 2008 года, бо бліжэйшым часас вакаліст Led Zeppelin Роберт Плант плануе прыняць удзел у серыі канцэртаў разам з амерыканскай кантры-выканаўцай Элісан Краўс. Адзначым, што песня гэтага дуэта “Gone Gone Gone (Done Move On)” прэтэндуе на прэмію "Грэмі" ў намінацыі "Лепшае сумеснае выкананне з вакалам" у катэгорыі "Поп-музыка".
У якасці пляцовак, на якіх могуць выступіць Led Zeppelin, разглядаюцца Millennium Stadium у Кардыфе (74.000 месцаў) і Wembley Stadium (90.000 месцаў). Аналітыкі прадказваюць, што прыбыткі ад канцэртаў калектыву будуць адпавядаць узроўню прыбыткаў, атрыманых ад тура “Bigger Bang” гурта “Rolling Stones” ("Ролінгі" зарабілі больш за 250 мільёнаў фунтаў).
Нагадаем, што ўз’яднаныя Led Zeppelin далі канцэрт на “O2 Arena” у Лондане 10 снежня 2007 года.