Led Zeppelin зменяць назву з-за Роберта Планта

Гітарыст Джымі Пэйдж, басіст Джон Пол Джонс і бубнач Джэйсан Бонэм не маюць намер выкарыстаць назву Led Zeppelin, адпраўляючыся ў гастрольны тур без вакаліста Роберта Планта. Аб гэтым Rolling Stone паведаміў прадстаўнік Джымі Пэйджа. Раней музыкі пацвердзілі, што шукаюць новага спевака на змену Планту для сумеснага турнэ. Найбольш верагодным кандыдатам называецца вакаліст Alter Bridge Майлз Кэнэдзі. Акрамя таго, у прэсе выказваліся здагадкі, што месца Планта могуць заняць былы вакаліст Van Halen Сэмі Хагар, лідэр The White Stripes і The Raconteurs Джэк Уайт, Дэйв Грол з Foo Fighters, экс-вакаліст Soundgarden і Audioslave Крыс Корнэл або Стывен Тайлер з Aerosmith.

У снежні 2007 года Плант, Пэйдж, Джонс і Бонэм сыгралі ў Лондане першы сумесны канцэрт за апошнія 19 гадоў. Неўзабаве трое чальцоў гурта загаварылі аб магчымасці паўнавартаснага сусветнага тура, аднак гэтую ідэю катэгарычна адпрэчыў Роберт Плант, які адправіўся замест гэтага на гастролі з амерыканскай кантры-спявачкай Элісан Краўс.


Фота: www.etoday.ru