Легенда беларускага металу вяртаецца пасля сямі гадоў маўчання!
Легенда беларускага металу Vicious Crusade вяртаецца пасля сямі год маўчання з новым альбомам!
Калектыў бяздзейнічаў пакуль яго вакаліст Дзмітрый Басік быў у камандзіроўцы за мяжой. “Справа ў тым, што лідэр гурта Дзмітрый Басік з’ехаў у камандзіроўку за мяжу і тры з невялікім гады правёў там, — распавёў у жывым эфіры Еўрарадыё басіст Vicious Crusade Сяргей “Маркус” Адзінец — Але пасля ён вярнуўся і мы пачалі бурную дзейнасць. Ужо і ва Ўкраіну з’ездзілі і ў Расію. Нават па беларускіх гарадах праехаліся трохі”.
Сёння, 29 траўня, гурт прэзентуе новы альбом пад назвай “Freedom Comes” у мінскім клубе Рэактар.
Vicious Crusade больш за паўгода не гралі канцэртаў у Мінску і таму разлічваюць на аншлаг. Цягам 2 гадзін музыкі выканаюць усе песні з новага альбома і ўжо вядомыя хіты:
“Я думаю, што у Рэактары піратэхнікі не будзе, але мы зробім вельмі добры вялікі выступ ― 2 гадзіны ― мінімум. Мы прадставім увесь новы альбом у жывую. Мы сыграем усе песні якія запісалі, іх 11. І таксама недзе гадзіну ― тое, што палюбіліся па іншых альбомах”, — расказвае Сяргей.
У межах туру-прэзентацыі новага альбома гурт ужо даў канцэрты ў Гродне і Гомелі. Пасля мінскай прэзентацыі ў Vicious Crusade запланаваныя вялікія гастролі па Ўкраіне і Расіі.
Альбом “Freedom Comes” можна будзе набыць ужо на самой прэзентацыі.
Дарэчы, разам з Vicious Crusade свой беларускамоўны альбом прадставіць гурт IMPRUDENCE. “Эпоха нянавісці” ― гэта новы падыход музыкаў да гучання, які можна будзе пачуць сёння ў клубе Рэактар.