Легендарная ўкраінка баба Параска пабілася з прыхільнікамі Януковіча

Днямі ў цэнтры Кіева адбылася бойка паміж легендарнай прыхільніцай блока Наша Украіна — Народная самаабарона (НУНС) бабай Параскай і маладымі актывістамі Партыі рэгіёнаў.
Інцыдэнт адбыўся каля будынка інфармагенцтва, дзе праходзіла прэс-канферэнцыя лідэра НУНС Вячаслава Кірыленкі. Яго сустракалі некалькі дзесяткаў студэнтаў са сцягамі Партыі рэгіёнаў і плакатамі “Ні брехні Кириленко!”.

У абарону лідэра “аранжавых” выступіла баба Параска. Яна схапіла мегафон і пачала нецэнзурна лаяцца на “блакітных”, аб’явіўшы, што не дасць пакрыўдзіць Кірыленку. Падчас “дыскусіі” баба Параска выцяла мегафонам аднаго з рэгіяналаў, які наблізіўся да яе і пачаў крычаць “Ні брехні Кириленко!”.

Сам партыйны лідэр бесперашкодна прайшоў у будынак. Нагадаем, 31 сакавіка бабу Параску прынялі ў партыю НС Наша Украіна. Сам прэзідэнт Віктар Юшчанка заклікаў партыйны з’езд прыняць такое рашэнне.

РИА Новый регион