Легендарны футбаліст Сяргей Алейнікаў вяртаецца ў Беларусь
Заўтра авіярэйсам "Рым - Мінск"
у Беларусь прыляціць Сяргей Алейнікаў. У Мінске легендарны паўабаронца мінскага
“Дынама” і зборнай СССР не затрымаецца – ён адразу ж адправіцца ў Віцебск, каб
наведаць гульню мясцовага клуба супраць барысаўскага “БАТЭ”. Па дадзеных газеты "Прессбол", Алейнікаў
з'яўляецца кандыдатам на пост галоўнага трэнера ФК "Віцебск".