Легкавы аўтамабіль у Мінску збіў лася
У Мінску ў аўторак уначы легкавы аўтамабіль збіў лася. Лось у 3.30 ночы выскачыў на перакрыжаванне праспекта Любімава і праспекта uазеты "Праўда". Там ён сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем "Хёндай-саната". У выніку сутыкнення лось зламаў дзве пярэднія нагі, а вось кіроўца аўтамабіля не пацярпеў, паведамляе "Інтэрфакс".
Работнікі мінскай лесапаркавай гаспадаркі, якія прыбылі на месца здарэння, застрэлілі параненую жывёлу.
Работнікі мінскай лесапаркавай гаспадаркі, якія прыбылі на месца здарэння, застрэлілі параненую жывёлу.