Лекар Барысаўскай раённай бальніцы гандляваў наркотыкамі

Узбуджана крымінальная справа ў адносінах да лекара 3 барысаўскай паліклінікі, які гандляваў наркотыкамі, паведамляе "Ежедневник". Па дадзеным праваахоўных органаў загадчык амбулаторыі  выкарыстаў свае службовыя паўнамоцтвы і незаконна прадаў мясцовай жыхарцы 60 таблетак трамадола, скрадзенага ў амбулаторыі.
Трамадол з'яўляецца наркатычным абязбольваючым сродкам, які дае хуткі і працяглы эфект.