Лекар дзіцячай лякарні вырабляў дзіцячае порна
Гродзенскія праваахоўнікі пачалі крымінальную справу на 44-гадовага лекара абласной дзіцячай клінічнай лякарні. Яго вінавацяць у вырабе дзіцячага порна. Лекар шмат гадоў адпрацаваў у лякарні, меў доступ да дзяцей, давер іх бацькоў і характарызаваўся вылучна з дадатнага боку.
Як адзначае "Ежедневник", інфармацыя пра скандал пакуль даволі бедная. Вядома, што сваёй дзейнасцю лекар займаўся не год і не два. Паводле папярэдніх звестак, ён вырабляў і распаўсюджваў праз інтэрнэт дзіцячае порна прынамсі на працягу чатырох гадоў, пакуль не быў выкрыты.
Дарэчы, за апошнія 5 гадоў гэта ўжо другая крымінальная справа па вырабе і распаўсюдзе дзіцячага порна ў Беларусі, якое арганізоўвалася пры дзіцячай установе. Так, пры канцы 2009 года быў затрыманы мінчук, які пры дапамозе сваёй сяброўкі-школьніцы вербаваў порна-мадэляў проста ў адной з мінскіх школаў.