Лекар «хуткай»: Нам забаранілі даваць інтэрв'ю

Дактары хуткай дапамогі, якія аказвалі дапамогу на месцы выбуху ўначы 4 ліпеня, выяжджаючы па выкліку, не ведалі, куды едуць. Калі сітуацыя пачала праясняцца, лекарам забаранілі даваць інтэрв'ю. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі-97 распавёў ідзін з удзельнікаў выратавальных работаў. «Мы прыбылі на месца здарэння каля гадзіны ночы. Нам нічога не растлумачылі. Проста паступіў сігнал аб нейкім здарэнні. На месцы ўжо працавалі каля дваццаці экіпажаў з розных падстанцый.

Усё адбывалася вельмі хутка. Многія крычалі. Гаварылі, «нешта ірванула», «нейкія гайкі», але мы і не распытвалі асабліва, не разважалі… Было зусім не да гэтага. Ніхто не мяшаў і не падганяў. Мы самі бачылі, што было шмат параненых, трэба было ратаваць людзей. З асабліва цяжкімі ўжо працавалі экіпажы, якія прыбылі раней. Мы хутка аказалі на месцы дапамогу жанчыне, потым хлопцу, у абодвух былі аскепкавыя раненні ног гайкамі, яны былі ў шоку, але іх жыццю нічога не пагражала. Хлопца даставілі ў «шасцёрку» (шостая лякарня). Там ужо было каля дзесяці машын, што прыбылі з месца трагедыі. Тады не ўсведамлялі, што адбылося нешта экстраардынарнае – проста працавалі. Пасля гэтага ў дыспетчарскай нам забаранілі даваць інтэрв'ю,» -- распавёў прэс-цэнтру Хартыі'97 лекар «хуткай дапамогі».