The Lemonheads перавыдаюць «It's A Shame About Ray»
The Lemonheads выдаюць пашыраную версію свайго класічнага альбома «It's A Shame About Ray».
Мяркуецца, што на кружэлку трапіць 9 дэма-запісаў, зробленых у хатніх умовах, і бісайд гурта «Shaky Ground».
Таксама калектыў выдае DVD, на якім пад загалоўкам «Two Weeks In Australia» («Два тыдні ў Аўстраліі») будуць сабраныя відэакліпы гурта і рэдкія канцэртныя запісы.
Дадам, што ў музычных крамах перавыданне дыска, які ўпершыню быў выдадзены ў 1992 годзе, з'явіцца 31 сакавіка.
Нагадаю, што амерыканскі гранж-гурт The Lemonheads быў заснаваны ў 1986 годзе і праіснаваў да 1997-га.
У 2005-м калектыў уз'яднаўся, а ў 2006-м быў выдадзены аднайменны альбом.
Фота: rugdkialekvart.blog.hu