Лемяшонак: Дзе ж тады свабода слова?
Беларускі саюз журналістаў выступіў у абарону калег, якія трапілі ў "чорны спіс" Еўрасаюза, а таксама ў абарону... свабоды слова. Як заявіў БЕЛТА старшыня БСЖ, галоўны рэдактар урадавай газеты "Рэспубліка" Анатоль Лемяшонак, "Зыходзячы з чаго агулам пакаралі лепшых беларускіх журналістаў? Іх караюць за ўласнае меркаванне, за тое, што яны кажуць праўду..? Дзе ж тады свабода слова?".
Лемяшонку, напрыклад, незразумела, чаму разам з галоўным рэдактарам "СБ" Паўлам Якубовічам у спісе апынуліся яго намеснікі, якія не маюць адносінаў да асвятлення палітычных падзеяў.
Старшыня БСЖ падкрэсліў: "Спіс неўязных — нелагічны і несур'ёзны крок, што не адпавядае ўзроўню дарослых людзей, якія займаюцца палітыкай". Пры гэтым ён сам гатовы працягнуць кантакты з заходнімі калегамі, каб "весці далейшы дыялог".
Калегі, дарэчы, падчас "дыялогу" могуць спытаць: а ў чым логіка збіванняў, затрыманняў і вобыскаў беларускіх журналістаў, якія не ўваходзяць у афіцыйны саюз?