Ленана "эвакуююць" з Іспаніі

Улады іспанскага мястэчка Алмерыя плануюць дэмантаваць бронзавую статую Джона Ленана (John Lennon), усталяваную два гады таму на пляцы перад будынкам мясцовай мэрыі. Прычына – бесперапынныя акты вандалізму, якім падвяргаецца помнік. «Гэта нельга назваць звычайным хуліганствам, - лічыць стваральнік помніка Кармэн Мудара. – Дзейнасць вандалаў відавочна накіраваная на разбурэнне статуі».

Згодна са словамі скульптара, невядомыя пастаянна спрабуюць адшчапіць кавалачкі ад помніка, паліваюць яго фарбай і наносяць надпісы абразлівага зместу. Некалькі месяцаў таму бронзавы Ленан пазбавіўся сваіх акуляраў – іх папросту спілавалі.

Помнік былому ўдзельніку Beatles быў усталяваны ў Алмерыі як напамін пра месца з'яўлення аднаго з самых вядомых хітоў знакамітай каманды «Strawberry Fields Forever» - Ленан напісаў яе падчас свайго знаходжання тут у сярэдзіне 60-х.

Песня была выдадзеная на альбоме «Magical Mistery Tour» у 1967-м.

www.tvcenter.ru