Летам працаваць будуць амаль 13 тысяч мінскіх школьнікаў

Амаль 13 тысяч мінскіх школьнікаў знойдуць працу гэтым летам. Пра гэта паведаміў старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкаму Ўладзімір ШчэрбаШчэрба: "Індывідуальнае працаўладкаванне запланавана для 12,8 тысяч вучняў. Традыцыйна летні перыяд будзе актыўна выкарыстаны для правядзення турысцкіх злётаў, паходаў, экспедыцый, экскурсійных паездак".

Школьнікаў задзейнічаюць у 835 атрадах, якія будуць працаваць на базе сталічных установаў адукацыі.