Летась Беларусь прадавала зброю ва Ўганду, Судан і Азербайджан
У рэгістры ААН па звычайных узбраеннях з'явіліся звесткі пра дамовы Беларусі на сусветным рынку зброі ў 2009 годзе, піша БелаПАН. Паводле іх, летась Беларусь звычайнага ўзбраення не закупляла. А прадавала нашая краіна зброю ва Ўганду, Азербайджан і Судан.
Ва Ўганду было пастаўлена 23 танкі Т-55, у Азербайджан - пяць штурмавікоў Су-25 і дзевяць самаходных гаўбіц 2С7 "Півоня", у Судан - тры штурмавікі Су-25. Уся зброя выраблялася ў Расіі. Сумы кантрактаў не выдаюцца.