Летась прытулку ў Швейцарыі папрасілі 76 грамадзянаў Беларусі

У 2009 годзе прытулку ў Швейцарыі папрасілі 76 грамадзянаў Беларусі. пПра гэта паведамляе швейцарскі партал "Наша газета". Больш за ўсё  запытаў з краінаў СНД Швейцарыя атрымала ад грамадзян Расіі. Аднак задаволеныя былі толькі 45 просьбаў. 90 запытаў паступіла ад грамадзян Арменіі (дадатны адказ у 1 выпадку), 19 — з Азербайджана (дадатны адказ у 7 выпадках), 29 — з Украіны, 15 — з Казахстана, 15 — з Узбекістана, 1 — з Туркменіі.

Агулам колькасць уцекачоў, якія папрасілі сховішча ў Швейцарыі ў 2009 годзе, склала 16 тысяч 5 чалавек. У 2 тысячах 622 выпадках просьбы здаволеныя.