Летась у Беларусі адхілілі дзяржрэгістрацыю 8 харчовых дабавак
У 2009 годзе Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр гігіены адхіліў ад дзяржаўнай рэгістрацыі ў Беларусі восем харчовых дабавак, інфармуе БелаПАН. Як сведчаць спецыялісты, у гэтых харчовых дабаўках былі выяўленыя парушэнні крытэраў мікрабіялагічнай бяспекі. Яны не адпавядалі ўсталяваным нормам па ўтрыманні мікробаў, кішэчнай палачкі, сальманел або цвілі. Магчыма, гэта тлумачыцца няправільным захоўваннем або транспартоўкай прадукцыі з дабаўкамі. Гэтыя ж харчовыя дабаўкі ў іншага пастаўшчыка або заказчыка пры захаванні ўсіх патрабаванняў могуць атрымаць дзяржаўную рэгістрацыю.
Дарэчы, у спісе дапушчаных да ўжывання ў Беларусі налічаецца каля 1,5 тыс. харчовых дабавак, каля паловы з іх — прыроднага паходжання. Аднак у беларускай прамысловасці ўжываецца не больш за 50 дабавак, у асноўным яны выкарыстоўваюцца шмат дзесяцігоддзяў.
Агулам у Беларусі забароненыя каля 10 дабавак. У тым ліку за апошнія шэсць гадоў у Беларусі, як і ў іншых еўрапейскіх краінах, забаранілі дзве дабаўкі — фарбавальнікі E216 і E217. Былі атрыманыя звесткі, што ў чалавечым арганізме гэтыя фарбавальнікі ператвараюцца ў канцэраген, здольны выклікаць анкалагічныя захворванні.