Летась у Беларусі былі прададзеныя 160 тысяч камп’ютараў

Летась беларусы набылі 160 тысяч камп’ютараў. Такія звесткі прывяло прадстаўніцтва карпарацыі "Mісrоsоft" у Беларусі і Украіне. Дынаміка росту гэтага сегменту рынку ў нашай краіне складае каля 25-30% на год. Карпарацыя заяўляе, што ёй удалося дасягнуць значных поспехаў, нягледзячы на дамінаванне "пірацкай прадукцыі" на айчынным рынку.

Па некаторых падліках, доля кантрафакту ў гэтым сегменце беларускага рынку дасягае 90 працэнтаў.

Звязда