Летась у Беларусі выпусцілі 244 “Саманды”, сёлета плануюць ― у 4 разы больш

Летась у Беларусі выпусцілі 244 іранскія аўтамабілі “Саманд”, а прадалі 281 машыну. Пра гэта Еўрарадыё распавёў фінансавы дырэктар прадпрыемства “Юнісон”, якое займаецца зборкай машын, Сяргей Скамарох. Сяргей Скамарох: “Больш за 90 адсоткаў пакупнікоў – гэта юрыдычныя асобы. У планах вытворчасці і рэалізацыі ў нас на гэты год – больш за тысячу. Але гэта калі ажыццявіцца пастаўка машынакамплектаў – тады будзе што збіраць і будзе што прадаваць”.