Леўчанкаў: Ідзе зачыстка ўсіх і ўся
Свабодны прафсаюз металістаў (СПМ) атрымаў факс з Мінюсту з патрабаваннем паведаміць, на якіх прадпрыемствах дзейнічаюць пярвічкі СПМ, а таксама спіс лідэраў прафсаюза. Пра гэта Praca-by.info паведаміў старшыня СПМ Васіль Леўчанкаў.
Паводле яго словаў, СПМ гатовы даць усе звесткі, але толькі ў тым выпадку, калі патрабаванне будзе законным.
— Мы паглядзелі палажэнне, на якое спасылаецца Мінюст, і не знайшлі там пазначаных у лісце Мінюста артыкулаў, — адзначыў Леўчанкаў.
Прафсаюзны лідэр звязвае патрабаванне аб падачы звестак з падзеямі, якія адбываюцца ў краіне.
— Хацелася б памыліцца, але мне так падаецца, што ідзе зачыстка ўсіх і ўся, — сказаў Леўчанкаў.