Ліцэіст і школьніца абрабавалі прадпрыемства "Нафтан"

Прадстаўнiкi адмiнiстрацыi вядомага прадпрыемства "Нафтан" паведамiлi ў полацкую мiлiцыю пра тое, што з тэрыторыi цяплiчнага комплексу, што ў вёсцы Гваздова, якi належыць прадпрыемству, нехта ноччу скраў 179 кiлаграмаў таматаў.
Як высветлiлi мiлiцыянты, злачынства ўчынiлi 17-гадовы навучэнец лiцэя i вучанiца 9-га класа. Заведзена крымiнальная справа, паведамляе газета "Звязда".