Лічбавыя флюарографы паставяць сёлета ва ўсе дарослыя паліклінікі Мінска
Лічбавымі камп’ютарнымі флюарографамі будуць абсталяваныя да канца года ўсе дарослыя паліклінікі сталіцы.
Як адзначае агенцтва “Мінск-навіны” на сёння сучасная тэхніка не стаіць толькі ў чатырох паліклініках: 4, 9, 15 і 30-й.
Перавагі лічбавых камп’ютарных флюарографаў — у мінімальнай дозавай нагрузцы на пацыента падчас абследавання, высокая дакладнасць.
Акрамя таго, атрыманыя такім чынам здымкі можна перасылаць па электроннай сетцы, створанай паміж паліклінікамі і дыспансерамі.
Дзякуючы гэтаму значна скарачаецца час на пастаноўку дыягназу, бо пацыенту не трэба ездзіць на дадатковую кансультацыю ў тубдыспансер.