Ліда і Бабруйск — самыя крымінагенныя гарады ў Беларусі

Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч паведаміў, што самым крымінагенным горадам нашай краіны з'яўляецца Бабруйск. Такія даныя Генпракуратура атрымала, праналізаваўшы каэфіцыент злачыннасці.  Па словах Р.Васілевіча, каэфіцыент разлічваецца для абласных цэнтраў на 100 тысяч насельніцтва, а для раённых — на 10 тысяч. Гэта дазваляе параўноўваць крымінальную сітуацыю ў розных раёнах і абласцях краіны.

Лідэрам па забойствах стала Ліда — за 9 месяцаў бягучага года ў гэтым горадзе здзейснена 12 такіх злачынстваў. Мінск у гэтым сэнсе генпракурор назваў адносна спакойным.

Інтэрфакс