Лідчука знайшлі ў машыне мёртвым

У Лідзе ў аўтамабілі знайшлі мёртвага хлопца. Як піша "Вечерний Гродно", мінакі заўважылі маладога чалавека, які ляжаў на заднім сядзенні машыны і затэлефанавалі ў міліцыю. Аўтамабіль стаяў недалёка ад офіса, дзе працаваў лідчук.

На целе загінулага не выявілі ранаў ці іншых слядоў гвалтоўнай смерці. Таксама ў машыне не знайшлі наркотыкаў ці іх слядоў. Колькі малады чалавек праляжаў у сваім аўто, дакладна невядома.

Вядома, што лідчук быў наркаманам, яго судзілі і за захоўванне наркотыкаў. Цяпер міліцыя высвятляе прычыны яго смерці.

Фота — 24.kz