Лідэр «Аквариума» ахвяраваў бамжам 20 тысяч долараў
Лідэр гурта «Аквариум»
Барыс Грабеншчыкоў ахвяраваў на патрэбы валацугаў паўмільёна расійскіх рублёў.
Вядомы музыка даў дабрачынны канцэрт, зборы ад якога поўнасцю перадаў у
начлежку на Баравой вуліцы Санкт-Пецярбурга. – Зараз зіма, – кажа
музыка. – А на вуліцы больш за восем тысяч бамжоў. Ім патрабуецца дапамога,
падтрымка. Мы ўсё ж такі людзі, а не бяздушныя істоты, каб спакойна назіраць,
як нашы суродзічы паміраюць ад голаду і холаду.
Кіраўніцтва прытулку заявіла, што ў першую чаргу сродкі пойдуць на сацыяльную дапамогу і абаграванне бамжоў у адмысловых начных аўтобусах.
Кіраўніцтва прытулку заявіла, што ў першую чаргу сродкі пойдуць на сацыяльную дапамогу і абаграванне бамжоў у адмысловых начных аўтобусах.