Лідэр Franz Ferdinand закінуў кар'еру кулінарнага крытыка

Лідэр шатландскага рок-гурта Franz Ferdinand Алекс Капранас спыніў сваё супрацоўніцтва з газетай The Guardian, у якой ён вёў штотыднёвую рубрыку, прысвечаную кулінарным стравам, паведамляе ContactMusic. "Мне патэлефанавалі некалькі тэлеканалаў з прапановай стаць вядучым кулінарных перадач, і я падумаў: 'О, Божа! Гэта трэба спыніць, гэта зусім не для мяне'", - заявіў Капранас.

У верасні 2005 года Капранас, вядомы сваёй любоўю да ежы, прыняў прапанову The Guardian стаць вядучым кулінарнай рубрыкі. У сваіх артыкулах лідэр Franz Ferdinand апісваў стравы, якія яму атрымалася пакаштаваць падчас сусветнага турнэ з гуртом.

У 2006 годзе Алекс Капранас выпусціў кнігу "Sound Bites: Eating on Tour with Franz Ferdinand" ("Гукі, якія кусаюцца: ямо ў турнэ з Franz Ferdinand"), у якую ўвайшлі напісаныя ім для The Guardian артыкулы, а таксама неапублікаваныя матэрыялы.

Тым часам, 26 студзеня 2009 года выйшаў трэці студыйны альбом Franz Ferdinand "Tonight: Franz Ferdinand", які быў добра прыняты крытыкамі і які ўвайшоў у першую дзясятку хіт-парадаў 17 краін свету.

Фота: www.azcentral.com