Лідэр The Kooks далучыўся да французскага дуэта
Вакаліст брытанскага гурта The Kooks Люк Прытчард аб'яднаўся з французскім дуэтам The Do.
Як паведамляе New Musical Express, разам музыкі плануюць запісаць некалькі кавер-версій, уключаючы кампазіцыю "I Won't Hurt You" гурта The West Coast Pop Art Experimental Band. Паводле слоў Прытчарда, трыа, магчыма, паспрабуе папрацаваць і над арыгінальным матэрыялам, але, хутчэй за ўсё, не будзе гэтага рабіць з-за недахопу вольнага часу.
Будучы запіс праекту, які пакуль не мае назвы, будзе выдадзены на французскім лэйбле. Пакідаць The Kooks у сувязі з занятасцю ў новым праекце з The Do Прытчард не плануе.
Гурт The Kooks быў створаны ў англійскім Брайтане ў 2004 годзе. На рахунку калектыва два альбома, якія мелі поспех у Вялікабрытаніі. Дуэт The Do, які складаецца з кампазітара Дана Леві і спявачкі Алівіі Марылахці, выпусціў у студзені 2008 года дэбютны альбом "A Mouthful", які быў цёпла сустрэты музычнай прэсай.
Фота: www.szigetfestival.info