Лідэр "Правага Альянсу" папярэдзіў выбарчыя камісіі
Лідэр "Правага Альянсу" Юрась Карэтнікаў і кандыдат у дэпутаты Алесь Шпакоўскі наведалі ўчастковыя выбарчыя камісіі і папярэдзілі іх прадстаўнікоў пра крымінальную адказнасць у выпадку фальсіфікацыі выбараў. Кожнаму з сяброў камісіі для азнаямлення была пакінутая выпіска з Крымінальнага кодэксу Беларусі. Юрась Карэтнікаў: "Мы мелі інфармацыю пра нараду ў адміністрацыі Фрунзенскага раёна. Там дырэктарам школ, дзе месцяцца выбарчыя камісіі, была даведзена інфармацыя пра тое, як трэба праводзіць выбары. Укід бюлетэняў павінен адбыцца ў суботу і нядзелю. Мы атрымалі гэту інфармацыю са сваіх крыніц, тым больш па Кунцаўшчыне балатуецца прадстаўнік "Правага Альянсу" Алесь Шпакоўскі, які па нашым назіранні, абсалютна спакойна перамагае ў сваёй акрузе.
Я, як давераная асоба Шпакоўскага і сам Шпакоўскі наведалі усе камісіі акругі і заклікалі іх сяброў кіравацца падчас выбараў законам. Таксама мы нагадалі, што крымінальная адказнасць за фальсіфікацыі не мае тэрмінаў даўніны".