Лідэр The White Stripes адмовіўся замяніць Планта ў Led Zeppelin

Лідэр гуртоў The White Stripes і The Raconteurs Джэк Уайт аспрэчыў чуткі пра тое, што ён мае намер стаць вакалістам адроджаных Led Zeppelin замест Роберта Планта, паведамляе Gigwise. Па меркаванні музыкі, без Планта гурт з назвай Led Zeppelin папросту не можа існаваць.

Нагадаем, што ў снежні 2007 году Роберт Плант, Джымі Пэйдж, Джон Пол Джонс загралі ў Лондане першы за апошнія 19 гадоў сумесны канцэрт, у якім таксама прыняў удзел сын нябожчыка ўдарніка Led Zeppelin Джэйсан Бонэм.

Неўзабаве музыкі абвясцілі пра намер адправіцца ў сусветны тур, аднак Плант адмовіўся ад гэтых гастроляў у карысць турнэ з кантры-спявачкай Элісан Краўс, з якой ён выпусціў альбом "Raising Sand". Пасля спявак зусім адпрэчыў ідэю ўз'яднання гурта, нягледзячы на заяву былых калегаў пра гатоўнасць эксплуатаваць новага вакаліста.

На мінулым тыдні ў прэсе з'явілася інфармацыя, што новым вакалістам Led Zeppelin можа стаць Джэк Уайт або лідэр групы Alter Bridge Майлс Кэнэдзі (Myles Kennedy).

Фота: www.etoday.ru