Лідэр The White Stripes стварыў супергурт
Лідэр The White Stripes і The Raconteurs Джэк Уайт сабраў супергурт, паведамляе Stereogum. Акрамя фронтмэна двух калектываў у склад праекту, які атрымаў назву The Dead Weather, увайшлі вакалістка The Kills Элісан Мосхарт, гітарыст Queens of the Stone Age Дын Фертыта і басіст The Greenhornes і The Raconteurs Джэк Лоўрэнс. У The Dead Weather Уайт адказвае за ігру на бубнах і вакал.
У сераду, 10 сакавіка, новы гурт Уайта выступіў на закрытым мерапрыемстве, куды былі запрошаныя 150 чалавек. Як адзначае Associated Press, у ліку гледачоў на шоў прысутнічалі спявачкі Шэрыл Кроў і Марціна Макбрайд, а таксама бубначка The White Stripes Мэг Уайт.
Падчас канцэрту Джэк Уайт заявіў, што хуткім часам The Dead Weather прыступяць да запісу дэбютнай кружэлкі. Ён распавёў, што, паводле першапачатковай задумкі, супергурт павінен быў выпусціць толькі адзін сінгл на вініле, аднак пазней удзельнікі калектыва вырашылі не распускаць праект. "Мы пачалі пісаць песні – і ў нас атрымалася", - адзначыў Уайт.
Кампазіцыя "Hang You Up From The Heavens" хуткім часам будзе выпушчаная ў фармаце вінілавай плыты. Таксама The Dead Weather запісалі кавер-версію песні брытанскага музыкі Гэры Ньюмана "Are Friends Electric?", якую можна паслухаць на афіцыйным сайце гурта Ўайта.
Фота: www.musicallife.ru