Лідэра Stone Temple Pilots выпусцілі датэрмінова
Рэуніун-турнэ гурта Stone Temple Pilots пачалося 17 траўня, як і было запланавана раней. Гэта стала магчымым дзякуючы датэрміноваму выхаду з турмы вакаліста
калектыву Скота Вэйланда.
Музыка, якога прызналі вінаватым у кіраванні машынай у нецвярозым стане і прысудзілі да тыднёвага турэмнага зняволення, правёў за кратамі толькі дзесяць гадзін.
40-гадовы выканаўца прыбыў у лос-анжэлескую федэральную турму раніцай 12 траўня і, прасядзеўшы ў прыёмным аддзяленні некалькі гадзін і дваццаць хвілін непасрэдна за кратамі у камеры, быў выпушчаны на волю ў сем гадзін вечара таго ж дня.
Відаць, што амерыканскія турмы загружаныя гэтак жа, як і англійскія.
Нагадаю, што нядаўна падобнае ж здарылася і са скандалістам Пітам Доэрці з Babyshambles. Асуджаны на тры месяцы турмы, Піт выйшаў на волю праз 29 дзён.
Гледзячы па ўсім, для паліцыі, калі размова ідзе пра вядомых асобаў, важней «паказальнае» пакаранне.
Фота: www.twenty-7.com