Лідэраў Еўрасаюза выслалі ў Сібір - The Financial Times
"У высылку" ў расійскі Ханты-Мансійск сёння накіруюцца лідэры Еўрасаюза. Падчас двухдзённага саміта яны паспрабуюць па-новаму арганізаваць адносіны з Крамлём пры прэзідэнце Мядзведзеве, піша газета The Financial Times. Як адзначае выданне, многія дзяржавы ЕС засцерагаюцца нафтавай і газавай залежнасці ад Расіі. Крэмль спрабуе зняць усе сумненні і засцярогі, аднак летась Расія зноў выклікала трывогу ў ЕС, ненадоўга спыніўшы пастаўкі па галоўным нафтаправодзе ў Нямеччыну, Польшчу, Фінляндыю, Славакію і Венгрыю з-за спрэчак з Беларуссю, нагадвае The Financial Times.
Як чакаецца, найважнейшым вынікам саміта ў Ханты-Мансійску стане заява пра тое, што 4 ліпеня ў Бруселі пачнуцца перамовы па новым пагадненні паміж Расіяй і ЕС пра партнёрства і супрацоўніцтва.
Газета.ру