Лідэры Еўрасаюза сустрэнуцца ў Лісабоне з прэзідэнтам ЗША

Лідэры Еўрасаюза сустрэнуцца ў Лісабоне з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам. Сустрэча запланаваная на 20 лістапада. Як паведамляе РІА Новости, Барак Абама прыме ўдзел у саміце разам з прэзідэнтам Еўрапейскага савета Германам ван Рампеем і прэзідэнтам Еўракамісіі Хасэ Мануэлем Барозу. Прэс-служба Белага дома адзначае, што "ў ЗША няма болей надзейнага партнёра ў свеце, чым Еўропа".

Мяркуецца, што ў Лісабоне гаворка найперш пойдзе пра трансатлантычнае супрацоўніцтва.