Лідэры краін Еўрасаюза падпісалі Лісабонскую дамову
Лідэры 27 дзяржаў і ўрадаў краін Еўрасаюза падпісалі ў сталіцы Партугаліі новую канстытуцыйную дамову ЕС — Лісабонскую дамову. Гэты дакумент заменіць ранейшы праект Еўрапейскай канстытуцыі, якую ў 2005 годзе не прынялі грамадзяне Францыі і Галандыі падчас рэферэндумаў. З усіх лідэраў краін Еўрасаюза толькі брытанскі прэм'ер Гордан Браўн не прысутнічаў на цырымоніі.
Канстытуцыйная дамова было ўхвалена ў кастрычніку гэтага года пасля вострых дэбатаў. З новай дамовы прыбралі артыкул аб дзяржаўнай сімволіцы — сцягу і гімне ЕС.
У той жа час ён прадугледжвае стварэнне двух новых пасадаў — прэзідэнта ЕС, якога будуць выбіраць на два з паловай гады, а таксама намесніка старшыні Еўракамісіі, якім стане вярхоўны прадстаўнік ЕС па адзінай знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі.
Пасля падпісання Лісабонскай дамовы і яе наступнай ратыфікацыі ўсімі дзяржавамі-ўдзельніцамі яна павінна набыць моц у 2009 годзе.
“Інтэрфакс”