Лідскія камунальнікі ствараюць "віртуальных" гараджанаў (фота)

Сайт "Новая Лида" паведамляе, што гарадскія ўлады вырашылі палепшыць выгляд старых "хрушчовак" даволі арыгінальным спосабам. На сцены дамоў камунальнікі вывешваюць "фоташпалеры" з выявамі вокнаў, з якіх глядзяць шчаслівыя гараджане.