Лідзія Ярмошына будзе жыць на пенсію амаль у 900 долараў?

Памер пенсіі старшыні беларускага Цэнтрвыбаркаму складзе прыблізна 2 мільёна 700 тысяч рублёў, падлічыла “Народная воля”. Дарэчы, сёлета 29 студзеня спадарыні Ярмошынай ужо споўнілася 57 год і такім чынам яна ўжо два гады таму дасягнула пенсійнага ўзросту. Са словаў кіраўніцы ЦВК, яе заробак “чыстымі” складае 3 мільёны 600 тысяч рублёў. А яе пенсія павінна складаць 65% ад заробку. Каб забяспечыць Лідзіі Ярмошынай такую пенсію, Аляксандр Лукашэнка яшчэ два гады таму выдаў адмысловы ўказ, які прыраўняў старшыню ЦВК да дэпутатаў, міністраў, амбасадараў ды іншых чыноўнікаў, якіх называюць “асобнай катэгорыяй дзяржаўных службоўцаў”.