Ліквідацыю "Клопату" адклалі на адзін дзень

Старшыня праўлення МГА "Клопат" Ніна Пахлопка падкрэсліла, што ўсё сённяшняе судовае паседжанне "круцілася вакол імя Ўладзіміра Някляева".
 
Аб тым, што выканаўчым дырэктарам "Клопату" быў Някляеў, згадаў на судзе прадстаўнік Мінюста Аляксандр Харытон.

"Я заявіла, што была даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Някляева, што я ўдзячная лёсу за магчымасць працаваць разам з Някляевым. І я схіляю галаву перад мужнасцю Ўладзіміра Някляева", — адзначыла Пахлопка.

"Заўтра суд прыме рашэнне ліквідаваць арганізацыю. А тое, што яны тры дні разглядаюць гэтае пытанне, — робяць выгляд, што вывучаюць дакументы", — упэўненая кіраўнік "Клопату".

8 лютага 2011 года Мінюст падаў пазоў на ліквідацыю "Клопату", матывуючы тым, што арганізацыя доўгі час не знаходзіцца па зарэгістраваным юрыдычным адрасе і не падала запатрабаваныя дакументы, нагадвае сайт кампаніі "Гавары праўду!".