Лінднэр: Было б вялізнай памылкай адвярнуцца зараз ад Беларусі

Нямецка-беларускае таварыства, арганізатар міжнароднай канферэнцыі “Мінскі форум”, надзвычай  заклапочана развіццём  падзей у Беларусі і звяртаецца да беларускіх органаў улады з  патрабаваннем неадкладна спыніць праяўленні гвалту і пераследу апазіцыі. Старшыня таварыства і канферэнцыі “Мінскі форум”  Райнэр Лінднэр заяўляе: “Усе, хто клапоціцца пра  беларусаў і еўрапейскую будучыню краіны, перажываюць зараз складаныя дні”.

Нямецка-беларускае таварыства ацэньвае падзеі  ўвечары падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі як правал у развіцці краіны і ў збліжэнні з Еўрапейскім Звязам. Улічваючы гвалтоўныя дзеянні,  учыненныя службамі бяспекі у вечар выбараў і падзеі пасля, можна сцвярджаць, што спадзяванні на перамены ў палітычнай культуры краіны не спраўдзіліся.

“Ні з аднаго боку гвалт не можа разглядацца як  сродак рашэння канфлікту. Грамадзян, якія карыстаюцца правам на свабоду меркавання, не  павінны выстаўляць крымінальнымі элементамі”, - працягвае Лінднэр.

У той жа час, Нямецка-беларускае таварыства выступае са спробай працягнуць дыялог і заклікае ў першую чаргу ЕЗ да таго, каб спрасціць візавыя прадпісанні для звычайных беларускіх грамадзян.

“Гэта было б вялізнай памылкай адвярнуцца зараз ад краіны”, - кажа Лінднэр.