Лінгвістычны ўніверсітэт ратуецца ад грыпу дарагой вакцынай?
Рэктар Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Наталля Баранава загадала 15 кастрычніка выдаць кожнаму штатнаму супрацоўніку “178 тысяч 632 беларускія рублі на мэты імунапрафілактыкі грыпа, з іх 155 тысяч 435 з бюджэтных сродкаў”. Яшчэ летась “жывая вакцына” з Расійскай Федэрацыі каштавала ад 24 да 46 тысяч за дозу. Вакцына з Захаду у некалькі разоў даражэйшая. Выглядае, што спецыялісты замежных моваў аддаюць перавагу менавіта заходнім прышчэпкам.