Linkin Park запросяць прыхільнікаў да сябе ў студыю
Амерыканскі гурт Linkin Park даў сваім прыхільнікам магчымасць убачыць, як адбываецца запіс новага альбома калектыва. Аб гэтым паведамляе Undercover. Гэтая ініцыятыва музыкаў стане часткай дабрачыннай акцыі ў карысць жыхароў Гаіці, якія сталі ахвярамі ўраганаў і ліўняў "Фэй", "Густаў", "Хана" і "Айк", што абрынуліся на выспу ў мінулым годзе.
Для таго, каб атрымаць шанец пагутарыць з калектывам у студыі ў Лос-Анджэлесе, неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму на сайце Socialvibe.com, які з'яўляецца партнёрам дабрачыннага фонду Music For Relief, заснаванага Linkin Park.
Пасля запаўнення невялікай анкеты кандыдат, які зарэгістраваўся на вандроўку ў Лос-Анджэлес, павінен будзе размясціць спасылку на сайт на сваёй старонцы ў адной альбо некалькіх сацыяльных сетках, карыстальнікам якіх ён з'яўляецца. Той удзельнік акцыі, які зможа забяспечыць сваёй старонцы з размешчанай на ёй спасылкай найбольшую колькасць праглядаў, адправіцца ў студыю разам з Linkin Park.
Нагадаем, што апошні альбом Linkin Park - "Minutes to Midnight" – выйшаў у 2007 годзе. У ЗША плыта атрымала статус двойчы "плацінавай". Кружэлка дэбютавала на першым месцы ў 16 нацыянальных чартах, уключаючы амерыканскі, брытанскі і канадскі.
Фонд Music For Relief быў заснаваны Linkin Park у 2005 годзе. Арганізацыя аказвае гуманітарную дапамогу жыхарам тых рэгіёнаў, якія папакутавалі ад стыхійных бедстваў і іх наступстваў. Music For Relief забяспечвае людзей прадуктамі сілкавання і пітнай вадой, а таксама займаецца ўзнаўленнем лясных масіваў у пацярпелых ад прыродных катастроф рэгіёнах.
Фота: www.linkinparkcrimea.com