“Ліпавага” спецыяліста выявілі ў Пінску
Пінскія міліцыянты ўзбудзілі крымінальную справу ў дачыненні да жыхара вёскі Почапава, што пад Пінскам, паведамляе газета "Пінскі веснік". Малады чалавек прэтэндаваў на пасаду галоўнага інжэнера аднага з пінскіх прадпрыемстваў. У аддзеле кадраў кандыдат прад’явіў дыплом аб заканчэнні Паўночна-заходняга дзяржаўнага завочнага тэхнічнага ўніверсітэта Санкт-Пецярбурга. Кадравік праверыў дакумент і высветліў, што той падроблены. Адміністрацыя прадпрыемства звярнулася ў міліцыю."Ліпавага" спецыяліста чакае суд.