Літоўцы ўтапілі Калінінградскую вобласць
На адной са старонак даведніка "Вільня ў тваёй кішэні", які выйшаў у Літве, размешчана мапа Еўропы. На карце на месцы Калінінградскай вобласці намалявана мора, піша "Незалежная газета". Па інфармацыі выдання, расійскі анклаў апынуўся "пад вадой" з-за тэхнічнай памылкі літоўскіх выдаўцоў.
Па словах дырэктара выдання "Вільня ў тваёй кішэні" Габіі Томсан, галоўны рэдактар даведніка, брытанец Крэйг Цюрп, які жыве ў Бухарэсце, "не зусім выразна ўяўляе сабе асаблівасці геаграфічнай і палітычнай сітуацыі, звязанай з Калінінградскай вобласцю".
У той жа час калінінградскі дэпутат Уладзімір Морар лічыць, што такая памылка мае эканамічную падаплёку. На яго думку, гэта было зроблена для таго, каб больш турыстаў прыязджала менавіта ў Літву, а не ў Калінінградскую вобласць.