Літоўскі прадпрымальнік з беларускім прозвішчам гандлюе паветрам
Паветрам гандлюе літоўскі прадпрымальнік, уладальнік аўтасервісу Эдуард Грамыка. Ён арганізаваў вытворчасць і продаж незвычайнага сувеніра — прыгожых слоічкаў з надпісам "Паветра тысячагоддзя". Нагадаем, сёлета адзначаецца 1000-я ўгодкі з часу першай згадкі пра Літву. З гэтай нагоды Еўрасаюз аб'явіў Вільню культурнай сталіцай Еўропы.
Віленскае паветра карыстаецца попытам, паведамляе ИТАР-ТАСС. Найперш яго купляюць замежныя турысты і літоўскія эмігранты, якія прыязджаюць на радзіму.
Віленскае паветра карыстаецца попытам, паведамляе ИТАР-ТАСС. Найперш яго купляюць замежныя турысты і літоўскія эмігранты, якія прыязджаюць на радзіму.