Літоўскі прэм'ер-міністр прыедзе ў Беларусь, каб пагаварыць пра АЭС

Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода". Падчас візіту Андрус Кубілюс плануе ўзняць пытанне будаўніцтва беларускай АЭС і абмеркаваць супрацоўніцтва абедзвюх краін дзеля бяспекі развіцця ядзернай энэргетыкі ў рэгіёне. Па словах Кубілюса, літоўскі ўрад выказваў заўвагі нкаонт прадстаўленых беларускім бокам матэрыялаў пра запланаваную АЭС. Літва лічыць, што ў матэрыялах нестае пэўных звестак.

Прэм'ер-міністр заявіў, што Літва гатовая дапамагчы Беларусі, каб бяспека Астравецкай АЭС адпавядала міжнародным стандартам.