Літоўскі ўрад баіцца аварыі на беларускай АЭС

18 чэрвеня ў Мінску прадстаўнікі Літвы абмяркуюць з прадстаўнікамі Мінпрыроды пытанне наконт размяшчэння беларускай АЭС, паведамляе БелаПАН. Літва мае на гэты конт прэтэнзіі да Беларусі - яе не задавальняе тое, што станцыю будуць будаваць на Астравецкай пляцоўцы. Літоўскі бок таксама не задаволены якасцю ацэнкі гэтага праекту адносна магчымага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Урад суседняй краіны турбуецца, бо АЭС хочуць паставіць вельмі блізка да Вільні. У выпадку аварыі, усё насельніцтва літоўскай сталіцы трэба будзе эвакуяваць. Пра гэта ўчора заявіў віцэ-міністр энергетыкі Літвы Ромас Шведас.